02.05.2014 / 21:46

Абраная «Міс Беларусь»: Вікторыя Мігановіч са Смаргоні ФОТАРЭПАРТАЖ 20

Уладальніцай тытула «Міс Беларусь - 2014» стала Вікторыя Мігановіч са Смаргоні (Гродзенская вобласць). Фінал IX Нацыянальнага конкурсу прыгажосці прайшоў вечарам 2 мая ў сталічным Палацы спорту.

Тытул «Першая віцэ-міс» прысвоены Крысціне Марцінкевіч (Мінск), «Другая віцэ-міс» — Дар'і Фаміной (Мінск).

Пераможцай у намінацыі «Міс топ-мадэль» названа Вікторыя Васілеўская (Мінск), «Міс фота» — Яня Ждановіч ( Бабруйск). Міс глядацкіх сімпатый па выніках інтэрнэт-галасавання стала Вераніка Батвянкова (Магілёў). Удзельніцы конкурсу таксама абралі пераможцу ў намінацыі «Міс дружба», якой стала Ангеліна Нярушкіна (Магілёў).

У фінале конкурсу «Міс Беларусь» удзельнічалі 26 дзяўчат ад 18 да 25 гадоў з розных рэгіёнаў краіны. Пераможца атрымала пераходную карону з белага золата з фіянітамі і тапазамі, таксама яна правядзе тур «Тыдзень топ-мадэлі», які ўключае майстар -клас па макіяжы, вывучэнне мастацтва дэфіле, дыетычнай кулінарыі, індывідуальны курс ёгі і прафесійную фотасесію ў Парыжы. Першая і другая віцэ-міс атрымалі прызы ў выглядзе грашовых узнагарод.

Конкурс «Міс Беларусь «праводзіцца з 1998 года раз на два гады, яго пераможца атрымлівае права прадстаўляць краіну на конкурсе «Міс свету», а фіналісткі — на іншых міжнародных конкурсах прыгажосці.

Адзначым, што ў гэтым годзе ў Беларусі былі ўпершыню праведзены конкурсы «Містэр Беларусь» і «Місіс Беларусь», пераможцы якіх будуць названыя 11 і 18 мая адпаведна.

0
anonymous / Адказаць
02.05.2014 / 21:50
Чакаем цiкавых фота...
0
анон / Адказаць
02.05.2014 / 22:12
почему в пда-версии фота не видать?
0
Илья / Адказаць
02.05.2014 / 22:26
Чакаем скандальных фотак з ёй і адмены з-за гэтага вынікаў конкурса!!!!!!!!
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру