02.05.2014 / 22:19

МТС палепшыў свой мабільны 3G-інтэрнэт у Мінску 4

Аператар мабільнай сувязі «МТС» актывуе ў Мінску чацвёртую апорную частату на сваёй 3G-сетцы. 

Як паведаміў БелаПАН вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Юрый Міронаў, уключэнне чацвёртага радыёчастотнага канала павялічвае ёмістасць сектара базавай станцыі 3G мінімум на 25%. «Гэта дазваляе абанентам «МТС» больш камфортна карыстацца мабільным інтэрнэтам на высокіх хуткасцях», — растлумачыў супрацоўнік прэс-службы.

Паляпшэнне павінны адчуць мінчане, якія жывуць на шасці сталічных праспектах і 128 вуліцах. У першую чаргу мадэрнізацыя закранула базавыя станцыі 3G каля галоўных лядовых пляцовак — «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны». Гэта з'яўляецца часткай комплекснай падрыхтоўкі сеткі «МТС» да правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі.

Сувязь таксама палепшана ў нацыянальным аэрапорце Мінск і ўздоўж трасы M2, на МКАД, на ключавых транспартных магістралях горада, у раёне вакзалаў, каля Палаца спорту і Мінскага лядовага палаца, у гатэлях і студэнцкіх інтэрнатах, дзе будуць жыць прыхільнікі хакея.

0
Казік / Адказаць
02.05.2014 / 22:39
Зрабілі б ужо, нарєшце, 3g у метро. У вэлкома дауна на усіх станцыях ёсць
0
Казік / Адказаць
02.05.2014 / 22:42
Па спасылцы на Белапан пішуць "Прабачце, у Вас няма правоў на прагляд гэтага матэрыялу" Выпрауце, калі ласка. Яшчэ не вельмі зразумелая назва "Павысіу інтэрнэт". Мо "палепшыу", ці "падвысіу якасць"
0
выпраўце / Адказаць
02.05.2014 / 23:02
прыхільнікі хакеЮ
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру