02.05.2014 / 22:48

Авакаў пра заяву расійскага МЗС: Гебельс адпачывае 1

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў пракаментаваў падзеі раніцы і дня ва Украіне, у тым ліку і заяву расійскага МЗС наконт сітуацыі на паўднёвым усходзе краіны.

«У палявых умовах з інтэрнэтам складана. Зараз дабраўся да wifi (г.зн. пасля 18:00 — НН) — прагледзеў стужку навін. Шмат недакладнасцяў і памылак па антытэрарыстычнай аперацыі. Гэта зразумела — мы шмат інфармацыі закрывалі ад СМІ наўмысна. Але вось заява рускіх — не памылка —

хлусня, і такой ступені нахабства, што Гебельс адпачывае.. Заява расійскага МЗС рэальна ўразіла мяне сваім цынізмам. Толькі што сутыкаўся — бачыў усё тое, што адбываецца на свае вочы, а тут такое…

Карная аперацыя супраць уласнага народа, кажаце? А можа — дыпламатычны этыкет у бок — антытэрарыстычная аперацыя супраць дыверсійнай групы ГРУ Расійскай Федэрацыі будзе дакладней?

Напэўна, дакладней. Інакш як растлумачыць ранішнія стрэлы «мірных» апалчэнцаў, а дакладней спецназаўцаў ГРУ па ўкраінскіх верталётах, якія раскідвалі ўлёткі? Стрэламі з ПЗРК (пераносны зенітна-ракетны комплекс) расійскай вытворчасці. Стрэламі не наўгад, а дуплетам — спецыяльнай тактыкай — у інтэрвале з 5-секунднай затрымкай — так, што першая ракета ўзяла на сябе цеплавую пастку верталёта, а другая патрапіла ў цэль. Так здолее страляць толькі падрыхтаваны спэцназавец.

Як растлумачыць панічныя ранішнія званкі баевікоў да расійскіх босвў з просьбай даслаць авіяцыю (перахопы маюцца - сам чуў)? Як можна так бессаромна хлусіць? Хлуслівыя дэмагогі!»

У заяве расійскага МЗС сёння, у прыватнасці, казалася:

«У Расіі абураныя пачаткам у Славянску карнай вайсковай аперацыі з прыцягненнем тэрарыстаў з «Правага сектара» і іншых ультранацыяналістычных арганізацый. Падраздзяленні ўкраінскай арміі выкарыстоўваюць танкі, іншую цяжкую тэхніку, баявыя верталёты, якія наносяць па пратэстоўцам ракетныя ўдары. Паступае інфармацыя аб загінулых і параненых.

Як мы ўжо неаднаразова папярэджвалі, выкарыстанне арміі супраць уласнага народа з'яўляецца злачынствам і вядзе Украіну да катастрофы.

Калі ў кагосьці і былі сумневы, то цяпер стала канчаткова відавочна, што шматлікія заявы так званага ўрада Украіны аб намеры пачаць агульнанацыянальны дыялог па пошуку шляхоў выхаду краіны з глыбокага крызісу ёсць не што іншае, як крывадушнасць…».

0
Бівіс / Адказаць
03.05.2014 / 09:15
есьлі рускім можна мачыць каво-та в сарцірэ, то пачэму ніззя украінцам? Ані тожэ кагда-та чэчэнцав многа пабілі, і мірных у том чысьле. Хаця це проста сваю страну зашчышчалі а ваабшчэ, пакурылі бы вы все да і падамам. а то пасевная на насу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру