Па стане на 21.30 2 мая, у раёне вёскі Андрэеўка каля Славянска (Данецкая вобласць) група ўзброеных экстрэмістаў здзейсніла напад з прымяненнем стралковага ўзбраення на ваеннаслужачых 95-й асобнай украінскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны, ідзе жорсткае баявое супрацьстаянне. Пацверджаная інфармацыя аб гібелі двух украінскіх вайскоўцаў.

Напярэдадні днём экстрэмістамі была зроблена спроба перашкодзіць выкананню дэсантнікамі задач па прызначэнні шляхам блакавання моста.

Пры гэтым узброеныя экстрэмісты выкарысталі ўжо звыклую для сябе тактыку тэрарыстычных груповак — прыцягненне да блакаванні мясцовых жыхароў, у тым ліку жанчын.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?