Расія «манументальна хлусіць» аб тым, што адбываецца ва Украіне. Пра гэта заявіла прадстаўніца ЗША ў Радзе Бяспекі ААН Саманта Паўэр падчас пазапланавага пасяджэння гэтай структуры, якое працягваецца ў Нью-Ёрку, паведамляе ТСН.ua.

Паўэр падкрэсліла, што гвалт на Данбасе адбываецца пры спонсарстве Расіі. Таму заявы аб «занепакоенасці» Масквы не да месца.

«Пра якую занепакоенасць Расея гаворыць, калі Расея стварае гэтую сітуацыю?» — заявіла Паўэр.

«Урад Украіны ад самага пачатку дамагалася мірнага ўрэгулявання сітуацыі», — падкрэсліла яна.

Паўэр ўспомніла пра Крым і адзначыла, што цярпенне ўлады Украіны было беспрэцэдэнтным.

«Украіна дэманструе неймаверную стрыманасць. Украіна выканала ўсе рэкамендацыі ААН. 63 дня Украіна ішла дарогай міру. Расія з дня ў дзень ішла дарогай вайны», — заявіла Паўэр.

«Украінскі адказ рацыянальны, прапарцыйны, які быў бы ажыццёўлены ў любой з нашых краін. Уявім, што частку Расіі захапіла іншая краіна. Ці праявіла б Масква такую стрыманасць?» — спыталася прадстаўніца ЗША.

«У аналагічнай сітуацыі мы б зрабілі гэта раней», — дадала яна, маючы на ўвазе правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі.

Паўэр адзначыла, што Расія пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. На яе думку, крымскія падзеі паўтараюцца.

«Той самы крызіс пры ўдзеле Расеі», — лічыць Паўэр.

Яна дадала, што не існуе ніякіх фактаў пагрозы Кіева расійскім грамадзянам. Затое ёсць пагроза ад Расіі, якая спрабуе заявіць, што на Данбасе патрэбныя яе «міратворцы». Міратворцы могуць быць толькі ад ААН, падкрэсліла Паўэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?