Начальнік галоўнага ўпраўлення МУС у Адэскай вобласці вызвалены ад пасады, перадае прэс-служба МУС.

Акрамя таго, у дачыненні да экс-кіраўніка Адэскага ГУМУС распачата службовае расследаванне.

Акрамя таго, па падзеях у Адэсе прызначана службовае расследаванне.

Аваков нагадаў, што 2 мая ў Адэсе на Саборнай плошчы сабраліся фанаты футбольных клубаў «Чарнаморац» (Адэса) і «Металіст» (Харкаў), каб прайсці маршам ў Цэнтральны парк культуры і адпачынку ім. Тараса Шаўчэнкі, дзе на стадыёне «Чарнаморац» меўся адбыцца матч.

Да іх далучыліся звычайныя мінакі.

У руках многіх былі сцягі Украіны, фанаты былі апранутыя ў колеры сваіх каманд.

Як толькі пасля выканання гімна Украіны калона пачала рух, з боку Аляксандраўскага праспекта з'явіліся маладыя людзі ў масках і з бітамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?