Тысячы крымскіх татараў сустрэлі Мустафу Джэмілева на мяжы ў Армянску. Каб сустрэць яго, яны прарвалі мяжу расійскага спецназа. Многія з іх не маюць пры сабе дакументаў.

Людзі сустрэлі свайго лідара са слязамі на вачах, паведамляе агенцтва «Крымскія навіны». Яны скандуюць: «Народ! Радзіма! Крым!»

Людзі прачыталі малітву. Яны не хаваюць сваёй радасці, танчаць. У гэты ж час праходзіла нарада членаў Меджліса.

Людзі ўтварылі жывы калідор, праз які прайшоў Джэмілеў. Ён перасёк ўкраінскую мяжу, але праз КПП яшчэ не праходзіў.

У дадзены момант Мустафа Джемілеў у суправаджэнні каля пяці тысяч крымскіх татараў на чале са старшынёй Меджліса Рэфатам Чубаровым набліжаецца да крымска-расійскага КПП.

Уезд на паўвостраў заблакаваны расійскімі вайскоўцамі на «Уралах» і БТРах. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Меджліса Лэйла Муслімава.

Пасля гэтага в.а. міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Крым Сяргей Абісаў прыехаў на мяжу ў Армянску і паведаміў прысутным, што Мустафу Джэмілева не пусцяць у Крым.

Аднак Меджліс заклікаў усіх крымскіх татараў выходзіць на асноўныя трасы паўвострава і перакрываць іх у знак пратэсту супраць забароны на ўезд у Крым Мустафы Джэмілева. Такое рашэнне было прынята на нарадзе Меджліса ў Армянску.

Крымскія татары працягваюць прыбываць на мяжу з усіх рэгіёнаў Крыму для падтрымкі свайго лідара. Сярод тых, хто сабраўся распаўсюджваецца інфармацыя, што ўлады «сцягваюць» у Армянск усю крымскую міліцыю і АМАП. 

Нагадаем, што Расія забараніла Джэмілеву ўязджаць на тэрыторыю Крыму. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?