Пасля сустрэчы са сваім лідарам Мустафой Джэмілевым усе крымскія татары прайшлі праз КПП і вяртаюцца ў Крым. Мустафа Джамілеў вяртаецца ў Кіеў, паведамляюць «Крымскія навіны».
Людзі, якія апынуліся на мацерыковай частцы, вярталіся ў Крым праз жывы калідор з байцоў самаабароны Крыма і міліцыі.
Лідар крымскататарскага народа Мустафа Джэмілеў паведаміў, што вяртаецца ў Кіеў. Ён заклікаў прысутных на мяжы людзей паводзіць сябе спакойна, каб не дапусціць кровапраліцця, але працягваць змагацца з існуючым рэжымам.
Джэмілеў таксама заявіў, што не пакіне Армянск, пакуль апошні крымскі татарын ня перасячэ мяжу ў Крым.
Праз 2 дні Джэмілеў паедзе ў Вену, дзе возьме ўдзел у пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы, на якім будзе разглядацца сітуацыя ва Украіне і, у прыватнасці, становішча крымскататарскага народа ў Крыме.
Паводле паведамлення «Еспресо.TV», у пункце кантролю «Армянск» каля 200 узброеных супрацоўнікаў расійскага АМАПа, адзін танк і БТР перакрылі дарогу.
Афармленне пасажыраў, транспартных сродкаў і грузаў на гэтым напрамку часова прыпынена, гаворыцца ў паведамленні Дзяржпагранслужбы