Актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі выйшаў на волю з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) пасля 12-сутачнага арышту. Дзевяць дзён доўжылася сухая галадоўка, якую Вінярскі абвясціў у знак пратэсту супраць незаконнага прыгавору.

Максім Вінярскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 22 красавіка ў Мінску на выхадзе са сталічнага ГЦ «Карона». Актывісту заявілі, што ён «падобны на чалавека, які знаходзіцца ў вышуку», аднак ужо ў аддзяленні міліцыі Вінярскага абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам праваахоўных органаў і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. 

У той жа дзень ён паўстаў перад судом Фрунзенскага раёна Мінска. Падчас суда Вінярскаму, у якога на той момант была вострая ангіна, стала дрэнна. Выкліканыя ў суд медыкі хуткай дапамогі заявілі, што хворы мае патрэбу ў шпіталізацыі, аднак павезці Вінярскага ім не дазволілі. Суддзя Людміла Лапо прызнала актывіста вінаватым і асудзіла на 12 сутак арышту. У знак пратэсту Вінярскі абвясціў сухую галадоўку. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?