Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі гэтай ноччу. «У ноч на 5 і 6 мая на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца замаразкі 0, мінус 5°С», — паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра (www.pogoda.by). Такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі. 

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у сваю чаргу, папярэджвае пра небяспеку пашкоджання і гібелі сельскагаспадарчых раслін. Грамадзянам рэкамендуецца «для абароны раслін ад замаразкаў забяспечыць іх укрыванне палімернай плёнкай, нятканым матэрыялам (спанбондам), саломай». «Не варта пакідаць адкрытымі на палях выкапаную бульба і караняплоды», — рэкамендуюць ратавальнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?