17:25

У Адэсе міліцыя па патрабаванні прарасійскіх актывістаў-пратэстоўцаў выпусціла затрыманых 2 мая за масавыя беспарадкі.

На Прэабражэнскую вуліцу, дзе размешчаны будынак Адэскага гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў і які штурмавалі больш за 1 тыс. чалавек, прыбыў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі ГУ МУС у Адэскай вобласці, часовы в.а. начальніка гэтага ўпраўлення Дзмітрый Фучэджы.

Пад крыкі жанчын: «Ганьба!» і «Дапамажыце!» ён зайшоў у двор будынка гарадскога ўпраўлення міліцыі, дзе знаходзілася шмат пратэстоўцаў.

На месца для перамоваў прыбыў таксама дэпутат гарадскога савета Сяргей Баўбалан. Разам з ім у ізалятар увайшлі прадстаўнікі прарасейскіх актывістаў. Ім дазволілі ўвайсці, каб яны пераканаліся, што ўсіх затрыманых выпусцяць.

Праз некаторы час з ізалятара часовага ўтрымання пачалі выходзіць затрыманыя пад радасныя крыкі некалькі дзясяткаў людзей. Баўбалан папрасіў усіх у двор і паведаміў, што ў ізалятары больш нікога няма.

Людзі скандуюць: «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!», «Расія!», «Ура!», «Адэса — рускі горад!» і г.д.

Але прысутныя не хочуць сыходзіць, патрабуючы, каб іх пусцілі ўнутр, бо, па словах некаторых з іх, усярэдзіне нібыта нехта яшчэ застаўся з затрыманых.

***

Раней у Адэсе з Кулікова поля каля 1 тысячы прарасейскі настроеных грамадзян прыйшлі да будынка Гарадскога ўпраўлення МУС, размешчанага ў цэнтры горада — на вуліцы Прэабражэнскай.

Мітынгоўцы потым прайшлі па вуліцы Пушкінскай, скандуючы: «Адэса — рускі горад», «Далоў хунту», «Гурвіц — забойца», «Адэса»!Некалькі агрэсіўных маладых людзей разбілі газетны кіёск, на вітрыне якога ўбачылі часопіс з выявай на яго вокладцы кандыдата ў мэры Адэсы Эдуарда Гурвіца.

Таксама збіты мужчыну, які ўскрыкнуў: «Слава Украіне». Яму праламалі галаву, ад расправы яго выратавалі мінакі і супрацоўнік міліцыі.

Каля будынка міліцыі шмат агрэсіўна настроеных маладых людзей, якія трымаюць у руках электрычныя шокеры. Яны пагражаюць журналістам, патрабуючы паказаць пасведчанне.


Video streaming by Ustream

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?