Украінскія войскі пакінулі Краматорск, які размешчаны ў 15 кіламетрах ад Славянска, — перадае 5 канал. Сілавікі на БТР вярнуліся да сваёй базы на аэрадроме паблізу горада.

Краматорск, 3 мая 2014 г., фота Reuters.com

Краматорск, 3 мая 2014 г., фота Reuters.com

Зараз нішто не перашкаджае сепаратыстам вярнуць сабе страчаныя пазіцыі. Чаму ўкраінскія вайскоўцы сышлі — невядома.

Мясцовыя ж жыхары скардзяцца на адсутнасць улады ў Краматорску і кажуць, што хочуць нарэшце жыць спакойна.

Як вядома, украінскія ваенныя вялі баі з баевікамі — сепаратыстамі ў Краматорску.

Куды адступілі большасць экстрэмістаў — пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?