Дастаткова вялікая група амерыканскіх сенатараў рыхтуе закон, згодна з якім ЗША прадаставіць Украіне ваенную дапамогу на $100 млн.

Reuters.com

Reuters.com

Пра гэта сенатар ЗША Джон Маккейн распавёў у эфіры тэлеканала Інтэр.

Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе не толькі аб фінансавай дапамозе Украіне.

«Мы хочам даць сродкі для процідзеяння расійскай агрэсіі, даць зразумець Пуціну, што ён заплаціць высокую цану, калі захоча захапіць Усход Украіны ці нават Поўдзень», — адзначыў сенатар.

Разам з тым, ён падкрэсліў, што прыняцце закона можа зацягнуцца, а час у дадзеным выпадку «супраць нас».

Таму Маккейн распавёў, што паспрабуе пераканаць прэзідэнта ЗША Барака Абаму адправіць ваенную дапамогу Украіне раней.

Гаворачы пра верагоднасць далейшай агрэсіі Расіі, сенатар выказаў упэўненасць, што прэзідэнт Расіі цяпер узважвае свае магчымасці, засяроджвае вайсковыя сілы, пасылае правакатараў.

«На самой справе ён разважае не толькі аб захопе Усходу Украіны, але і Поўдня, і Малдовы і далучэнне Прыднястроўя», — заявіў Маккейн.

Ён адзначыў, што Амерыка гатовая адказаць на агрэсію Пуціна тым, што «Расія будзе цалкам ізаляваная».

«Мы будзем ціснуць, каб Расія вывела войскі, ціснуць, каб аднавіць статус Крыма. Мы вас не кінем», — падкрэсліў сенатар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?