У Адэсе ствараецца батальён тэрытарыяльнай абароны - асаблівае вайсковае падраздзяленне колькасцю больш за 400 чалавек.
Пра гэта заявіў губернатар вобласці Уладзімір Неміроўскі.
Паводле яго слоў, задача батальёна — хуткае аднаўленне законнасці і правапарадку ў вобласці.
«Батальён фарміруецца кіраўніком Генеральнага штаба Міністэрства абароны Украіны. Кіруецца непасрэдна Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыяй у маёй асобе», — удакладніў Неміроўскі.
Таксама, паводле яго слоў, армейцам будуць плаціць.