Расійская камедыйная актрыса, тэлевядучая і былы гулец у КВЗ Таццяна Лазарава падзякавала тым украінцам, якім усё яшчэ удаецца не атаясамліваць Пуціна з астатняй Расіяй. Пра гэта яна напісала ў сваім жж.

ria.ru

ria.ru

«Я бясконца ўдзячная ўсім тым, хто ва Украіне ўсё ж аддзяляе Пуціна і іншую Расію, георгіеўскія стужкі і Дзень Перамогі.

Дзень Перамогі ў нас яшчэ з Украінай агульны. Стужка ўжо не. Як у вас на гэта хапае мудрасці і спакою, я ўжо не разумею. Але я за гэта вам моўчкі ўдзячная», — прызналася Лазарава.

«І прабачце мяне. Я нічога не змагла зрабіць. Усе мае сябры і сваякі, якія жывуць ва Украіне — прабачце. Мне вельмі сорамна за маю краіну. І вельмі страшна. За абедзве нашы. Вельмі», — дадала актрыса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0