05.05.2014 / 19:00

Жорсткая аварыя на Ангарскай у Мінску ФОТА 10

Жорсткае лабавое сутыкненне «Мерсэдэса» і «Форда Мандэа» адбылося на вуліцы Ангарскай у Мінску, недалёка ад скрыжавання з Партызанскім праспектам.

Вуліца падзеленая двайной суцэльнай лініяй, але па становішчы пабітых машын можна меркаваць, што адна з іх магла спрабаваць развярнуцца. А магчыма хтосьці з кіроўцаў не справіўся з кіраваннем. Зараз з гэтым разбіраецца ДАІ.

Ні пажарнай, ні «хуткай» на месцы здарэння няма — здаецца, аварыя абышлася без ахвяр, піша карэспандэнт «НН».

Кірыла Хілько, фота аўтара

0
Чек / Адказаць
05.05.2014 / 19:24
Дзякуй, выправілі. - Рэд.
0
Не істотна / Адказаць
05.05.2014 / 19:54
гэты сітраэн - больш на форд мандэа падобны
0
С / Адказаць
05.05.2014 / 20:03
Было три машины скорой. По крайней мере в одну кого-то занесли на носилках.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру