Суд адбыўся 3 мая, у дзень, калі святкавалася адкрыццё футбольнай «Барысаў-Арэны». Абставіны затрымання Аляксандра, а таксама тое, як прымалася судовае рашэнне, пакуль невядома. Арышт хлопца адбыўся таемна ад грамадскасці.

Паводле інфармацыі barysau.by, супрацоўнікі барысаўскай міліцыі і спецслужбаў арганізавалі сапраўднае паляванне на многіх футбольных фанатаў БАТЭ. Марозава затрымалі нібыта за нецэнзурную лаянку, хаця паверыць у гэта цяжка, бо абсалютна такое самое абвінавачванне яму высунулі і падчас першага затрымання ў сакавіку гэтага года.

«Напярэдадні прыезду Лукашэнкі на адкрыццё стадыёна шмат каго з фанаў «шчамілі», выклікалі ў РУУС, прыязджалі дадому на прафілактычныя гутаркі. Аднаго з іх нібыта вазілі ў аддзяленне, пратрымалі там 7 гадзінаў, быццам бы нават білі», – паведаміла сайту крыніца ў фанацкіх колах.

Праблемы ў барысаўскіх футбольных фанатаў узніклі пасля таго, як яны правялі акцыю ў падтрымку кіеўскага Еўрамайдана. Некалькі чалавек ужо былі за гэта пакараныя суткамі зняволення, у тым ліку і Аляксандр Марозаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0