Кансультант і лектар Паўлюс Ковас, за якім у выхадныя прыехаў аўтамабіль таксі з георгіеўскай стужачкай, публічна выказаў сваё незадавальненне. Пасля гэтага дырэктар кампаніі таксі зрабіў пэўныя захады.

«Сёння я ўпершыню сутыкнуўся з «каларадскім жуком» у Вільні. Я выклікаў таксі, мы выйшлі на вуліцу, і тут я не змог паверыць сваім вачам — на машыне быў расійскі сцяг і каларадскя стужачка», — напісаў у суботу Ковас у Facebook.

Дырэктар кампаніі Taxilita Аляксандр Малібога, таксі якой выклікаў Ковас, сказаў, што гаварыў з дыспетчарам, якая прызнала, што кліент адмовіўся ехаць на «каларадскай» машыне.

Дыспетчар не зразумела, што кліент мае на ўвазе, калі ён патлумачыў, яна прынесла прабачэнні. Дыспетчар сказала, што аб выкліку іншай машыны гаворкі не было. Пазней той жа нумар патэлефанаваў і выклікаў іншую машыну.

«Дыспетчар не бачыць, ці ёсць на аўто гэтая стужка, але таксі — гэта грамадскі транспарт, які прадастаўляе паслугі, у кожнага кіроўцы ёсць сваё меркаванне і ён можа яго выказаць, але ў грамадскім транспарце, на нашу думку, ніякіх стужак быць не павінна», — сказаў Малібога.

Паводле яго слоў, кіроўцам 5 мая паведамілі, што ніякай атрыбутыкі, акрамя рэкламы, на аўтамабілях быць не павінна.

«Мы далі дакладнае ўказанне і папрасілі, каб кіроўцы аказвалі паслугі без стужак. У вольны ад працы час яны могуць ездзіць, як хочуць «, — сказаў Малібога.

«Раней гэтыя стужкі выкарыстоўваліся як сімвал 9 траўня, але цяпер, на фоне такіх падзей, у працоўны час лепш, каб іх не было» — працягнуў прадпрымальнік.

Малібога прызнаў, што раней на машынах было больш георгіеўскіх стужак, але цяпер ад іх чакаюць большай грамадзянскасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?