05.05.2014 / 21:59

Як расійская прапаганда працуе ў Фэйсбуку 12

Тэкст — скрыншот з фэйсбука нібыта адэсіта, нібыта лекара, нібыта Ігара Разоўскага. Яго перапосцілі за апошнія гадзіны ўжо больш за 2000 разоў.

У тэксце апісаны жахі бандэрызаціі Адэсы, жахі расправы «правасекаў» 2 мая над прарасейскімі актывістамі, а таксама напісана пра антысеміцкія выпады «правасекаў» на адрас «Разоўскага».

Усё б нічога, толькі вось акаўнт зарэгістраваны 16 гадзін таму, і фота на ім належыць стаматолагу Усць-Джагуцінскай паліклінікі ў Карачаева-Чаркесіі Руслану Сямёнаву. Фота ўзята з сайта клінікі.

0
Васіль / Адказаць
05.05.2014 / 22:19
на заднім фоне бачна лямпа для фотапалімерных пломб)))
0
Dzed Talash / Адказаць
05.05.2014 / 23:12
Яны паўсюль. Амаль на кожным .ru - сайце ёсць "дочь офицера", "донбасский шахтёр", "советский ветеран" з рэгiстрацыяй не старэйшай за тыдзень . Зараз з'явiўся "одесский врач".
0
Юрыст-дурыст / Адказаць
05.05.2014 / 23:46
Лямант простых людзей нагадащ песьню: https://www.youtube.com/watch?v=kKnvI9CU6wk
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру