Свае подпісы пад петыцыяй за адпраўку расійскіх міратворчых войскаў на паўднёвы ўсход Украіны паставілі ўжо больш за 100 тысяч чалавек.

Збор подпісаў пад петыцыяй да Рады бяспекі ААН ажыццяўляецца на сайце глабальнай грамадскай арганізацыі «Авааз».

«Гэта важна, бо інакш будзе бойня! Трэба даць народу права на самавызначэнне! Натуральна, увод міратворцаў РФ магчымы толькі па загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага УС РФ», — лічаць ініцыятары петыцыі.

«Кантынгент з любой іншай краіны народ Паўднёвага ўсходу не прыме! Давер ёсць толькі да войска Расіі!» — гаворыцца ў звароце ініцыятараў.

Для падачы петыцыі неабходна сабраць больш за 500 тысяч галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?