Сілы антытэрарыстычнай аперацыі ў некалькі разоў перавышаюць сілы тэрарыстаў, таму апошнія не змогуць перамагчы «без дапамогі». Пра гэта паведаміў сам Гіркін у інтэрв'ю РІА «Новості».

«Калі мы не ўтрымаем горад, мы ўсе загінем, гэта цалкам зразумела. Я абяцаў, і мае людзі абяцалі, што мы не пакінем Славянск. Па маёй ацэнцы, сілы праціўніка, якія сканцэнтраваны вакол Славянска, перавышаюць нашы ў некалькі разоў, і самі мы горад не ўтрымаем», — сказаў Гіркін-Стралкоў.

«Мы будзем трымацца да канца, але калі не будзе падтрымкі, нас знішчаць», — адзначыў ён.

Ён таксама адзначыў, што падтрымлівае «сувязь у Маскве толькі са сваімі сябрамі, ніхто з іх не ўваходзіць у палітычныя эліты».

Раней СБУ апублікавала матэрыялы, якія даказваюць, што узброеных баевікоў-сепаратыстаў курыруе палкоўнік ГРУ Генштаба УС Расіі Ігар Гіркін, які дзейнічае пад псеўданімам «Стралкоў». Сярод апублікаваных дадзеных быў і адрас прапіскі дыверсанта ў Маскве, дзе пасля гэтага пабывалі ўкраінскія журналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?