Поп-дзіва Брытні Спірс падчас рэпетыцыі танца да новага кліпу «Працую сцервай» так захапілася, што зламала нос адной з танцорак.

Як распавядаюць відавочцы, 32-гадовая Брытні выконвала танцавальныя па і выпадкова ўдарыла танцорку Дон Наэль, у зале было чуваць моцнае храбусценне. Знакамітая спявачка адразу прынесла прабачэнні за сваю неасцярожнасць, пасля чаго рэпетыцыя працягнулася.

Пазней пацярпелая дзяўчына звярнулася да лекараў, яны дыягнаставалі пералом носа.

Гісторыя магла не атрымаць такі агалоскі, калі б прадстаўнікі знакамітай бландынкі кампенсавалі выдаткі Дон Наэль на аперацыю па аднаўленні насавой перагародкі. Аднак гэтага не здарылася, таму дзяўчына падала на Брытні пазоў у вышэйшы суд Лос-Анджэлеса.

Наэль заявіла, што Брытні Спірс на рэпетыцыі была п'яная, паводзіла сябе неадэкватна і менавіта таму траўмавала яе.

Фенаменальная папулярнасць прыйшла да Брытні Спірс у 18 гадоў пасля выхаду альбома Вaby One More Time. Па ўсім свеце было прададзена 30 млн копій альбома, 14 разоў ён стаў плацінавым ў ЗША. За сваю кар'еру выканаўца шматкроць апыналася ў цэнтры скандалаў. Самым гучным з іх быў развод з Кевінам Федэрлайнам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?