Дзве групы тэрарыстаў пачалі захоп горада Салядар у Данецкай вобласці.
Пра гэта народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Аляксандр Брыгінец напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
«Толькі што актывісты «Украінскай справы» паведамілі, што адбываецца захоп Салядара. Дзве групы тэрарыстаў рухаюцца да цэнтра. Адна з боку станцыі «Соль», а другая з Белагарадка», — напісаў парламентар.
Паводле інфармацыі народнага дэпутата, захопнікі ўрываюцца ў дамы. Патрабуюць у людзей паказаць пашпарты.
«Разумею, што гэта зачыстка па зрыву прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэты факт МУС мной ужо паведамлена», — дадаў Брыгінец.