Трое працоўных расстралялі на цагельні ў Кабардзіна‑Балкарыі.

У населеным пункце Яндарэ невядомыя злачынцы расстралялі на цагельні трох працоўных , яшчэ адзін атрымаў раньньне, паведамілі ў МУС рэспублікі карэспандэнту ІА REGNUM.

Уначы на 5 лістапада пяцёра злодзеяў у масках зайшлі на тэрыторыю інтэрнату цагельні сяла Яндарэ Назранаўскага раёну Інгушэціі , выбілі дзьверы ў дапаможным памяшканьні, дзе былі працоўныя, і адкрылі па іх агонь з аўтаматычнай зброі. У выніку жыхар Беларусі й два расейцы загінулі.

Цяпер вядуцца апэратыўна‑вышуковыя мерапрыемствы па выяўленьні асобаў і вышуку нападнікаў. Усчатая крымінальная справа па артыкулах «забойства» і «незаконнае захоўваньне і прымяненьне зброі».

Днём раней у суседняй Кабардзіна‑Балкарыі ля паселішча Лечынкай невядомымі злачынцамі былі расстраляныя ў лесе дзевяцёра палясоўшчыкаў і лоўчых. Яны былі знойдзеныя зь зьвязанымі рукамі й агнястрэльнымі раньненьнямі ў патыліцу.

Паводле ІА REGNUM

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0