Ён быў міністрам унутраных спраў у 1994-1995 гадах. Выступаў з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, ствараў аб'яднанне афіцэраў сілавых структур, ішоў у першых шэрагах на вулічных акцыях. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 47-гадовы Юрый Захаранка, адзін з лідараў тагачаснай апазіцыі, стаў ахвярай «эскадрона смерці».

У 2000 годзе сям'я Захаранкі атрымала палітычны прытулак у Нямеччыне. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова патрабавалі ад уладаў Беларусі правядзення расследавання знікнення палітыка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?