Як паведаміў журналістам прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, «сёння і заўтра прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Карэі будуць весці перагаворы па гэтым пытанні».

Ён падкрэсліў, што гэты візіт беларускай дэлегацыі ў Карэю праходзіць у год 15‑годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, створана прававая база для развіцця адносін на высокім узроўні.

Па выніках студзеня‑жніўня 2007 года тавараабарот дзвюх краін дасягнуў $90,6 млн. і ўзрос у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 95,2 працэнта. У тым ліку экспарт беларускіх тавараў павялічыўся ў 2,4 раза і склаў $13,4 млн.

Прэм’ер‑міністр адзначыў, што патэнцыял узаемадзеяння паміж краінамі даволі вялікі. На яго думку, эканомікі Беларусі і Карэі дапаўняюць адна адну: не маючы дастатковых прыродных выкапняў, энергетычных рэсурсаў, Беларусь і Карэя будуюць высокатэхналагічныя эканомікі. У якасці прыкладу супрацоўніцтва ў навукова‑тэхнічнай сферы Сяргей Сідорскі прывёў пастаўкі ў Карэю паўправаднікоў, што вырабляюцца беларускім НВА «Інтэграл».

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0