Вынікі Сацыяльнага Маршу камэнтуе журналіст Віталь Цыганкоў: А што вы, левыя, можаце? Колькі ў вас штыхоў?

Як марш зьменіць расстаноўку сілаў у апазыцыі, як паўплывае на адносіны паміж апазыцыйнымі лідэрамі? Безумоўна, кардынальна не паўплывае, але пэўны псыхалягічны ўплыў будзе. Сёньняшняя акцыя была значна больш малалікай, чым Эўрапейскі Марш. Левым не ўдалося вывесьці ні інвалідаў, ні прадпрымальнікаў, ні іншыя масавыя катэгорыі незадаволеных.

Яшчэ з часоў другога Кангрэсу дэмакратычных сіл ня раз гаварылася, што на нефармальнае лідэрства ў Радзе дэмакратычных сілаў прэтэндуюць камуністы і пэрсанальна Сяргей Калякін. Гаварылі гэта людзі з БНФ і іншых дэмакратычных сілаў, і гаварылі з пэўнай доляй рэўнасьці. Магчыма, што пры далейшых спрэчных момантах, а яны безумоўна будуць у апазыцыйных колах, калі ня ўголас, то негалосна будзе выказаны аргумэнт: «А што вы, левыя, можаце? Колькі ў вас штыхоў?» Як у вядомым анэкдоце, «асадак застанецца», і на аўтарытэт камуністаў сёньняшняя акцыя паўплывае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?