У Заслаўі разгараецца барацьба за помнік Леніну. Справа ў тым, што гарадскія ўлады хочуць перанесці яго з плошчы перад будынкам гарвыканкама ў іншае месца.
Супраць ідэі выступіла партыя «Справядлівы свет». Лідар камуністаў Сяргей Калякін патрабуе вырашыць лёс помніка толькі пасля шырокага грамадскага абмеркавання пытання з удзелам мясцовых жыхароў, СМІ і грамадскіх аб'яднанняў».