Чалавецтва павінна быць удзячна народам, якія перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў Маскве на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

«Мы нашу Перамогу нікому не аддамо, нам чалавецтва павінна быць удзячна за гэту Перамогу», — сказаў Лукашэнка.

Беларускі лідар падкрэсліў, што беларусам няма чаго саромецца перад тымі пакаленнямі, якія прынеслі Перамогу. «У Беларусі ніколі не было ваганняў, мы заўсёды святкавалі Дзень Перамогі як самае вялікае свята», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама запрасіў Дзмітрыя Мядзведзева ў час яго бліжэйшага візіту ў Мінск наведаць новы музей Вялікай Айчыннай вайны, які сімвалізуе адносіны беларускага народа да памяці аб гераізме савецкіх народаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго візіт у Расію праходзіць напярэдадні Дня Перамогі не выпадкова. «Мы прыехалі, каб павіншаваць расіян з гэтым вялікім святам», — сказаў ён. 

У сваю чаргу Дзмітрый Мядзведзеў папрасіў перадаць віншаванні беларускім ветэранам ад урада Расіі. «У нашых краінах Дзень Перамогі вельмі шануемы, яго адзначаюць усе пакаленні. Гэта традыцыя не можа быць падвергнута ніякай дэвальвацыі», — сказаў прэм'ер-міністр Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?