Еўрапарламентарый ад Латвіі Таццяна Жданок, якая прадстаўляе рускамоўных краіны, выступіла з прапановай прыраўняць украінскую арганізацыю «Правы сектар» да тэрарыстаў. Пра гэта ІТАР-ТАСС паведамілі ў сераду, 7 мая, у бюро еўрапарламентарыя.

«Звычайнай забароны дзейнасці тут недастаткова — неабходны разгром гэтай экстрэмісцкай арганізацыі з раззбраеннем яе баевікоў, арыштам актывістаў і судом над імі», — заявіла яна.

Дэпутат падкрэсліла, што Еўрапарламент і Еўракамісія абавязаныя даць адназначны сігнал новай украінскай уладзе, што сімпатыі да фашыстаў недарэчныя, а ўзброеныя правыя экстрэмісты павінны быць абвешчаныя па-за законам. «Упэўненая, што без такога кроку не можа быць адкрытая дарога да палітычнага ўрэгулявання супярэчнасцяў сённяшняй Украіны», — дадала Жданок.

Спецслужбы Латвіі раней звярталі ўвагу на сувязі Таццяны Жданок з Расіяй.

«Правы сектар» — гэта правая нацыяналістычная партыя ва Украіне. Яна паўстала як кааліцыя правых ініцыятываў, якая адыграла выключную ролю ў перамозе Майдану, бо яе сябры былі гатовыя да сілавога супрацьстаяння з наймітамі Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?