Жыхары Лынтупскага сельсавета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, занепакоеныя экалагічнымі праблемамі ў найбліжэйшых асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, у тым ліку АППТ «Швакшты» і «Блакітныя азёры» вырашылі выпрацаваць стратэгію пераадолення гэтых праблем і барацьбы з парушэннем экалагічнага заканадаўства ў сваім рэгіёне. З гэтай мэтай яны правядуць сход грамадскасці ў вёсцы Вайшкуны 10 мая. 

На сход запрошаны прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, лясгаса, адказных за прыродаахоўную функцыю інспекцый і іншых органаў. 

Прычынай кансалідацыі мясцовых жыхароў вакол экалагічных праблем стала засмечванне, незаконныя вырубкі, а таксама парушэнні заканадаўства, у тым ліку звязаныя з забудовай водаахоўнай зоны на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. Так, нядаўна мясцовым жыхарам стала вядома аб новых планах будаўніцтва праваслаўнай царквы на беразе возера Балдук, з боку вёскі Вайшкуны. 

Мясцовы экалагічны актывіст Ігар Пастухоў расказаў: «Паводле наяўнай у нас інфармацыі, праект царквы прадугледжвае будаўніцтва гаспадарчай часткі, а таксама турыстычнай інфраструктуры, у тым ліку прычалаў на возеры. Будаўніцтва праваслаўнага храма плануецца на бязлюднай, асабліва ахоўнай тэрыторыі, у водаахоўнай зоне, непадалёк ад каталіцкай вёскі. Такім чынам, гэтая царква задумана хутчэй як бізнес-аб`ект, чым як культавае збудаванне, які, безумоўна, пагоршыць экалогію ўнікальнага возера Балдук».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?