На цырымоніі ўручэння музычных узнагарод Billboard Music Awards-2014, якая адбудзецца 18 мая ў Лас-Вегасе, Джэніфер Лопес атрымае спецыяльны прыз «Музычная ікона» (Icon Award). Арганізатары пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Раней падобныя статуэткі атрымлівалі толькі мужчыны — Стыві Ўандэр, Прынс, Ніл Дайманд.

На цырымоніі 44-гадовая Лопес выканае песню First Love і агульную кампазіцыю з Пітбулем We Are One, якая была запісана для Чэмпіянату свету па футболе-2014.

Джэніфер Лопес за сваю паспяховую кар'еру спявачкі, актрысы, прадзюсара ганаравалася мноствам узнагарод. У яе скарбонцы дзве намінацыі на «Грэмі», дзве перамогі на прэміі «Лацінская Грэмі», а таксама тры статуэткі American Music Awards і намінацыя на прэмію «Залаты глобус». Акрамя таго, прыгажуня з формамі атрымала поспех у бізнэсе, стварыўшы ўласны фэшн-брэнд J.Lo. Найбольшага бізнес-поспеху Лопес дабілася ў парфумерным бізнэсе.

У чэрвені 2013 персанальная зорка Лопес заззяла на галівудскай «Алеі славы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?