Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду па выніках красавіка скараціліся на $238,1 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 мая 2014 года склалі $5 млрд 477 млн у эквіваленце.

Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на $210,2 млн і на 1 мая склаў $6 млрд 91,2 млн у эквіваленце.

«На зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у красавіку бягучага года паўплывала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме», - адзначылі ва ўпраўленні Нацбанка.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў садзейнічала размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Беларусі на ўнутраным рынку краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?