Клуб «Пары Сэн-Жэрмэн» стаў чэмпіёнам Францыі па футболе.

Гэта стала фактам пасля таго, як «Манака» згуляў унічыю з «Генгамам» (1:1), і цяпер, за два туры, да фінішу ўжо не дагоніць ПСЖ у турнірнай табліцы.

«Чырвона-сінія» пасля першага тайма, дарэчы, саступаюць «Рэну» — 1:2.

ПСЖ — 83, Манака — 76, Ліль — 68…

Гэта другі запар тытул ПСЖ, заснаванага ў 1970 г., і чацверты ў гісторыі (1986, 1994, 2013, 2014)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0