Гіпіка, альбо Кніга пра коней / Крыштаф Монвід Дарагастайскі; уклад. Святлана Ішчанка, В. Дубоўскі, пер. з польскай С. Ішчанка, Г. М. Брэгера. – Мінск, Юніпак, 2007. – 216 с. іл.

«Гіпіка, альбо Кніга пра коней» -- першы ў Рэчы Паспалітай дапаможнік па конегадоўлі і коннай язьдзе. Яе аўтар – вялікі маршалак літоўскі Крыштаф Монвід Дарагастайскі, чый спадчынны маёнтак знаходзіўся ў Мураванай Ашмянцы (сёньня – Ашмянскі раён)

«Гіпіка» складаецца з чатырох частак. У першай распавядаецца коннай язды, конскія масьці і прыкметы, падбор і вырошчваньне племяннога маладняка. 2-я частка прысьвечана пачатковай падрыхтоўцы баявых коней. У 3-й частцы паказаны ўзоры муштукоў і цугляў. Кніга, «Гіпіятрыя» – вэтэрынарны лячэбнік. Ілюстрацыі знакамітагаТамаша Макоўскага. У анатацыі да кнігі таксама зазначаецца, што ў кнізе можна знайсьці нямала зьвестак пра побыт шляхты, мэдыцыну, вераваньні і г.д. на пачатку 17 ст.

У прадмове да выданьня Сьвятлана Ішчанка, якая зрабіла асноўную працу па перакладзе і укладаньні кнігі, зазначае:

«Упершыню «Гіпіка» выходзіць з каментарыямі – без іх паўнавартаснае разуменьне «Кнігі пра коней» наўрад ці магчымае. У складаньні камэнтароў удзельнічала вялікая творчая група. (...) Спадзяемся, ласкавы чытач, што вы адчуваеце ў сабе шляхетны, рыцарскі дух і маеце «любасьць да коней прыроджаную, а не прымусовую». А калі так, чытаньне «Гіпікі» стане Вам цікавым і прыемным.

Выданьне вялікафарматнае (А4), багата ілюстрацый, на крэйдаванай паперы.

Шукайце ў кнігарнях гораду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?