Як вядома, «Белая Русь» і БРСМ далі загад па сваёй вертыкалі не ўжываць на 9 Мая георгіеўскія стужкі, а карыстацца дзяржаўнай сімволікай — чырвона-зялёнымі колерамі. Ці то ў сувязі з гэтым указаннем, ці то паралельна з ім, але па Мінску папаўзлі чуткі адносна гэтага.

Так, супрацоўнік адной з сетак гіпермаркетаў расказаў «Нашай Ніве», што іх дырэктар загадаў зняць георгіеўскія стужкі з машын, бо «магчымыя інцыдэнты, тыя машыны, дзе вісяць георгіеўскія стужкі, могуць разбіваць». А шафёры прадпрыемства, у сваю чаргу, расказваюць, што, нібыта, КДБ ставіць на ўлік уласнікаў тых аўтамабіляў, у якіх выстаўленыя расійскія трыкалоры.

Як стала вядома, ад раздачы георгіеўскіх стужак адмовіўся «Еўраопт». Раней крама набірала дзяўчат для іх раздачы і плаціла ім 25 тысяч рублёў за гадзіну.

Знікла расійская сімволіка і з будынка ГУМа. Шыльда з георгіеўскай стужкай засталася толькі над уваходам - сцяжкі, вывешаныя на карнізе па перыметры будынка, замянілі на чырвона-зялёныя з надпісам «Са святам!».

Гіпермаркеты «Прастор» пачалі раздаваць чорна-арнажавыя стужкі адной з першых. Аднак за два дні да 9 Мая перасталі гэта рабіць. Прычына - загад кіраўніцтва.

Георгіеўскую стужку сталі масава папулярызаваць у Расіі пры Пуціну. Аднак пасля падзей ва Украіне стужка пачала асацыявацца з імперскімі памкненнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?