Расія з чэрвеня 2014 ўводзіць рэжым перадаплаты за пастаўкі газу для Украіны.

Пра гэта сказаў журналістам кіраўнік Мінэнерга Аляксандр Новак.

Ён адзначыў, што 7 мая скончыўся тэрмін, да якога украінскі бок павінен быў аплаціць пастаўлены газ. Пры гэтым пачынаючы з сакавіка бягучага года ад НАК «Нафтагаз Украіны» не паступіла ні адной аплаты. Агульны доўг Украіны за газ дасягнуў $3,5 млрд.

«У адпаведнасці з пунктамі 5.1.5 і 5.8 кантракта на пастаўку газу ад 2009 года паміж ААТ «Газпром» і НАК «Нафтагаз Украіны» невыкананне абавязацельстваў цягне за сабой аўтаматычны пераход з 1 чэрвеня 2014 да паставак газу на Украіну ў рэжыме перадаплаты», — паведаміў Новак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?