08.05.2014 / 23:59

Беларусь выйшла ў фінал «Еўрабачання-2014» ВІДЭА ВЫСТУПУ за каго будзеце галасаваць у фінале? 27

Беларускі спявак Тэа (Юрый Вашчук) выйшаў у фінал конкурсу «Еўрабачання».

Другі паўфінал адбыўся сёння, 8 мая, у Капенгагене (удзельнічалі 15 краін).

Дзясятка шчасліўчыкаў (у парадку абвяшчэння): Швейцарыя (Sebalter), Славенія (Цінкара Ковач), Польшча (Клеа), Румынія (Паўла Селінг і Ові), Нарвегія (Карл Эспен), Грэцыя (Фрыкі Форчун - Рыкікід), Мальта (Файрлайт), Беларусь (Тэа), Фінляндыя (Soflengine), Аўстрыя (Канчыта Вюрст).

З першага паўфінала ў фінал выйшлі: Расія, Україна, Арменія, Азербайджан, Чарнагорыя, Венгрыя, Сан-Марына, Швецыя, Нідэрланды, Ісландыя.

Без адбору выступяць у фінале Брытанія, Іспанія, Германія, Італія, Францыя, пераможца мінулага (і гаспадыня сёлетняга «Еўрабачання») Данія.

Раней букмекеры ставілі на перамогу армянскага спевака Арама MP3.

Фінал «пройдзе традыцыйна ў суботу. Пачатак а 22-й.

Беларусь удзельнічае ў Еўрабачанні з 2004 года, у фіналах выступала тройчы: 2007 – Дзмітрый Калдун (6-е месца), 2010 – праект 3+2 (24-е месца), 2013 – Алёна Ланская (16-е месца).

nn.by

0
Егер / Адказаць
09.05.2014 / 00:06
Малайчына!
0
Зміцер / Адказаць
09.05.2014 / 00:21
Польшча і Украіна!!!
0
m_hl / Адказаць
09.05.2014 / 00:24
Што гэта за зумба ў харэаграфіі?
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру