15 мая. Жанчына малюе з натуры Мінскае замчышча.
13 мая. Крама з сувенірамі на фоне гатэля «Еўропа».
15 мая. Малады чалавек у летняй кавярні ў Траецкім прадмесці.
16 мая. Сям'я з дзіцём прагульваецца па Верхнім горадзе.
14 мая. Змярканне. Верхні горад.
17 мая. Акцыя «Ноч музеяў» у Траецкім прадмесці.
17 мая. Людзі пад дажджом ідуць па вуліцы ў Верхнім горадзе.
18 мая. Наведнікі кавярні каля Ратушы чакаюць таксі.
17 мая. Траецкае прадмесце.
17 мая. Здымачная група рэкламнага роліку адпачывае каля графічных білбордаў чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.
15 мая. Адбудаваная інфраструктура ў раёне вуліцы Няміга.
17 мая. Наведнікі клуба ў Верхнім горадзе.
15 мая. Жанчына на рагу Траецкага прадмесця.
17 мая. Пасажыры ў новым вагоне метро, які выпусцілі на лінію без рэкламнага аздаблення.
9 мая. Менчукі на лесвіцы перад Домам афіцэраў.
11 мая. Менчукі і госці сталіцы глядзяць вулічны канцэрт на пляцоўцы перад Ратушай.
11 мая. Балельшчык зборнай Беларусі з стылізаваным чырвона-зялёным сцяжком на шчацэ спіць у вагоне цягніка Мінск - Барысаў. У гэты дзень зборная Беларусі ў групавым раундзе чэмпіянату свету перамагла Казахстан з лікам 4:1.
9 мая. Дзяўчыны фатаграфуюцца каля стэнда заўзятараў ля Мінск-Арэны.
9 мая. Акадэмічны аркест песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выступае на сцэне перад Мінск-Арэнай напачатку афіцыйнага адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі.
9 мая. Мінчане і госці сталіцы чакаюць пачатку лазернага шоў на ўзбярэжжы Свіслачы.
9 мая. Жанчына з дзіцём на руках сочыць за святочным салютам да Дня Перамогі на ўзбярэжжы Свіслачы.
8 мая. Прадавачка вулічнага кафэ на пляцоўцы Палаца спорту.
8 мая. Летнія кафэ на пляцоўцы перад Палацам спорту ў Мінску.
8 мая. Дзяўчыны группы падтрымкі падчас правядзення рэспубліканскіх спаборніцтваў па бегу на праспекце Машэрава.
8 мая, Плошча дзяржаўных сімвалаў. Жанчыны ў нацыянальных строях выходзяць на цырымонію ўзняцця сцягоў краін-удзельніц Чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску.
Фатограф «НН» Сяргей Гудзілін пачынае дакументальную фотахроніку вулічнага жыцця ў Мінску падчас чэмпіяната свету па хакеі. У аб'ектыў аднаго з лепшых фотажурналістаў Беларусі будуць трапляць гарадскія замалёўкі, людзі і тэмп вуліц Мінска.
9 мая. Акадэмічны аркест песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выступае на сцэне перад Мінск-Арэнай напачатку афіцыйнага адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі
9 мая. Мінчане і госці сталіцы чакаюць пачатку лазернага шоў на ўзбярэжжы Свіслачы.
8 мая. Дзяўчыны группы падтрымкі падчас правядзення рэспубліканскіх спаборніцтваў па бегу на праспекце Машэрава.
Пакіньце гэты артыкул у закладках ці выбраным. Фотахроніка будзе абнаўляцца рэгулярна.
Тэкставая частка будзе напаўняцца ўражаннямі і «флэшбэкамі» аўтара. Гэта не рэпартаж з арэн і прэс-цэнтраў, а атмасфера падзеі, да якой Беларусь рыхтавалася 5 гадоў.