9 мая, прыкладна ў 10.30, у цэнтры Марыупаля пачалася стральба.

У прэс-службе міліцыі пакуль не каментуюць сітуацыю. Відавочцы ж кажуць пра тое, што нейкія людзі спрабуюць захапіць будынак міліцыі і вайсковую частку.

Па дадзеных медслужбы горада, у цэнтры страляюць з аўтаматаў. 4 чалавекі шпіталізаваны з агнястрэльнымі раненнямі.

Цэнтр горада перакрыты для транспарту і мінакоў.

У сацсетках інфармуюць, што з боку аэрапорта ў Марыупаль ўвайшла бронетэхніка са сцягамі Украіны.

* * *

Як паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку палітык Алег Ляшко, ўпраўленне ўнутраных спраў у Марыўпалі штурмавалі узброеныя тэрарысты.

«Супраць нашых прафесійна дзейнічаюць расійскія спецназаўцы ГРУ «, - напісаў кандыдат у прэзідэнты.

Паводле інфармацыі Ляшко, тэрарысты страляюць з аўтаматычнай зброі, выкарыстоўваюць гранаты.

Звонку на дапамогу ўкраінскім ваенным прыбылі тры БТР.

«З будынка насупраць паліклінікі супраць нас працуюць расійскія снайперы. Сярод тэрарыстаў — восем забітых, нашы ўсе жывыя, але шмат параненых», — напісаў ён.

Пазней ён дадаў: «Памяшканне УУС Марыупаля цалкам блакаваны па перыметры нашымі войскамі і тэхнікай. Тэрарысты забарыкадаваліся ўнутры і адстрэльваюцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?