09.05.2014 / 14:32

Лукашэнка быў бы рады з'яўленню пераемніка, які «не будзе разбураць і аплёўваць» усё створанае 25

Аляксандр Лукашэнка быў бы рады з'яўленню пераемніка, які «не будзе разбураць і аплёўваць» усё створанае.

Пра гэта ён заявіў, адказваючы 9 мая на пытанні журналістаў пасля цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. 

«Калі вы за мяне не прагаласуеце, я не пакрыўджуся, — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.— Я ўжо напрацаваўся так на гэтай пасадзе, што, напэўна, ужо нармальны чалавек сказаў бы, што трэба неяк для сябе пажыць, для дзяцей, неяк абстрагавацца, прачнуцца раніцай са свабоднай галавой і не думаць пра тыя праблемы, якія перад табой стаяць. Усё гэта не так проста. Гэта не проста праца, гэта самаахвяраванне». 

«Я буду толькі рады, калі такі чалавек з'явіцца, таму што я не вечны, — дадаў Лукашэнка. — Рана ці позна давядзецца сыходзіць, і я вельмі хачу, каб за мной прыйшоў чалавек, які не будзе разбураць і не будзе аплёўваць усё тое, што мы з вамі стварылі, не толькі я. Вось і ўся мая пазіцыя». 

0
Пытаннечка / Адказаць
09.05.2014 / 14:41
Я бачу толькі разбурэнне. Што "створана"?
0
Неяк так..... / Адказаць
09.05.2014 / 14:42
Цікава, гэтак шмат прапанавалі і далі, што пагадзіўся на пераемніка ????? Саслаб сашко, маем, на фінішы, НІКЧЭМНАГА СТАРОГА, які зьлівае Беларусь і Беларусаў за мільярды амерыканскіх грошай сплочаных Расеяй, за утульны БУНКЕР (катэдж) у Барвісе, тым больш, што аддаваць будуць БЕЛАРУСЫ ! Настаўнік, ва Ўкраіне, добры быў, ёсьць з каго прыклад браць, той, за БАРВІХУ, але без залатога батона, заплаціў ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНОЙ ва Ўкраіне! Відаць і гэты пагадзіўся на гэткі варыянт... Відаць гарантавалі спакойную і сытую старасьць, у БУНКЕРЫ, пад Масквой !!!!!???? Але ж і там дастаць змогуць.........
0
JJ / Адказаць
09.05.2014 / 14:43
Г.зн. пад гарантыі некранальнасці для сям'і? Ці ўсей брыгады? Першы варыянт можна разгледзець. А другі... будуць тыя ж "нармальныя чалавечаскія яйцы" з жыстачайшым ператрахам, толькі крыху інакш.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру