Мікалай Дудко

Аляксандар Дзянісаў

На пасадзе гендырэктара ААТ «Піўзавод «Аліварыя» Мікалая Дудко, што ў сьнежні сыходзіць у адстаўку, можа зьмяніць кіраўнік ЗП «Кока-Кола Бэврыджыз Беларусь» Аляксандар Дзянісаў, паведамляе БелаПАН.

Варта адзначыць, што гэта ня першая гучная кадравая зьмена ў піваварнай галіне Беларусі.

Напрыканцы кастрычніка старшыня назіральнай рады піваварнай кампаніі «Сябар» Сяргей Левін таксама паведаміў пра сыход з пасады да пачатку наступнага году. Абвяшчаючы пра сыход з пасадаў, кіраўнікі абодвух кампаніяў казалі пра пераход да больш маштабных праектаў, ды выказвалі ўпэўненасьць у далейшых пэрспэктывах разьвіцьця іх прадпрыемстваў.

Так, у часе васьмігадовага кіраваньня М. Дудко стратэгічнымі інвэстарамі «Аліварыяі» сталі Эўрапэйскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця і міжнародны холдынг ВВН. Цягам двух апошніх гадоў у вытворчасьць было інвэсьціравана звыш 15 млн эўра.

Выступаючы перад назіральнай радай піваварні вераемны кандыдат на пасаду кіраўніка кампаніі Аляксандар Дзянісаў зазначыў, што «Аліварыя» мае ўсе шанцы стаць нацыянальным гонарам Беларусі. Пра лідэрства на піваварным рынку гаварылася таксама і ў зьвязку з сыходам з пасады С. Левіна. У прыватнасьці вялося пра пляны павелічэньня аб’ёмаў вытворчасьці, што ўжо ў наступным годзе можа зрабіць кампанію «Сябар» лідэрам на беларускім рынку піва.

СП, паводле БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0