Сёння двума матчамі ў Мінску стартаваў 78-мы чэмпіянат свету па хакеі.

У папярэдняй групе А на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» адзін з галоўных фаварытаў турніру зборная Канады сенсацыйна саступіла па булітах сапернікам з Францыі — 2:3 (1:1, 0:0, 1:1, 0:0, 0:1). У іншым паядынку хакеісты Расіі ў межах групы В на «Мінск-Арэне» ўпэўнена абыгралі каманду Швейцарыі — 5:0 (3:0, 1:0, 1:0).

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця сусветнага першынства пачалася ў 19.30 у фан-зоне «Мінск-Арэны», пасля яе чэмпіянат свету будзе адкрыты афіцыйна.

Праграму першага дня турніру завершаць два матчы. Зборная Беларусі, якая выступае ў групе В, у 20.45 пачне матч на «Мінск-Арэне» з хакеістамі ЗША, а прадстаўнікі групы А — каманды Чэхіі і Славакіі — у паралельным паядынку сустрэнуцца на «Чыжоўка-Арэне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?