Услед за лідарам фанацкай групоўкі БАТЭ Аляксандрам Марозавым быў затрыманы і яго паплечнік. Апошняга затрымалі на адной з аўтазаправак і засудзілі нібыта за супраціў супрацоўнікам ДАІ.

«Хлопца шукалі з паўдні. Некалькі разоў адвакат і бацька звярталіся ў Барысаўскае РУУС, – паведамляе крыніца. – Кожны раз у міліцыі адмаўлялі ў тым, што хлопец у іх. Бацька нават ездзіў у пракуратуру. Потым збіраўся пісаць заяву аб знікненні сына ў РУУС, і толькі тады міліцыянты прызналіся, што хлопца ўжо адвезлі ў суд».

Затрыманні заўзятараў БАТЭ звязваюць з пачаткам чэмпіяната свету па хакеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?