Зборная Беларусі прайграла першы матч на чэмпіянаце свету па хакеі, што пачаўся 9 мая ў Мінску.

By.tribuna.com

By.tribuna.com

Гаспадары (галоўны трэнер — Глен Хэнлан) з буйным лікам прайгралі зборнай ЗША — 1:6 (0:1, 1:3, 0:2). Адзіную шайбу ў беларусаў закінуў Андрэй Сцяпанаў.

Сёння ў нашай групе «В» Расія разграміла Швейцарыю з лікам 5:0.

У суботу, 10 мая, у групе «B» (гуляе на «Мінск-Арэне») пройдуць матчы Казахстан — Германія (12:45), Фінляндыя — Латвія (16:45), ЗША — Швейцарыя (20:45).

У групе «А» (Чыжоўка-Арэна) 10 мая пройдуць матчы: Італія — Нарвегія (12:45), Данія — Швецыя (16:45), Канада — Славакія (20:45).

Зборная Беларусі наступны матч правядзе ў нядзелю, 11 мая, супраць Казахстана (пачатак а 17:30).

Наступныя гульні:

12 мая (панядзелак) — Беларусь — Швейцарыя (16:45),

15 мая (чацвер) — Беларусь — Фінляндыя (20:45)

17 мая (субота) — Беларусь — Германія (16:45)

19 мая (панядзелак) — Беларусь — Латвія (20:45)

20 мая (аўторак) — Беларусь — Расія (20:45)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0