Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт лічыць Крым акупаванай тэрыторыяй з усімі вынікаючымі прававымі і эканамічнымі наступствамі.
Пра гэта ён піша на сваёй старонцы ў Twitter.
«Крым — украінская тэрыторыя, акупаваная Расеяй. Яна павінна быць закрытая для любога законнага бізнесу або іншай дзейнасці, не рэкамендаванай Кіевам», — напісаў ён.