Перад цырымоніяй адкрыцця і гульнёй зборнай Беларусі з камандай ЗША 9 мая Аляксандр Лукашэнка зайшоў у распранальню да беларускіх хакеістаў. Ён пажадаў ім поспехаў на турніры, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Мы ад вас не патрабуем скокнуць вышэй за галаву. Не трэба. Згуляйце ў сваю гульню. Не страшна, калі каманда прайграе. Калі каманда бязвольная, апусціла рукі — вось гэта крыўдна. Ні ў якім выпадку не апускайце рукі, змагайцеся да канца, які б ні быў лік», — заклікаў хакеістаў Лукашэнка.

«Згуляйце так, як вы ўмееце. Можа, крыху лепш, таму што гэта чэмпіянат свету. І ў вашым жыцці, напэўна, ні ў каго ўжо такога дамашняга чэмпіянату не будзе. Вашы родныя, блізкія, сябры прыйшлі на вас паглядзець, і вы павінны паказаць сваю гульню», — сказаў Лукашэнка.

Свой першы матч на ЧС-2014 беларусы прайгралі зборнай ЗША з лікам 1:6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?