У цэнтры Марыупаля ля гарсавета гарэла БМП, захопленая баевікамі ў пятніцу.
Унутры БМП выбухалі боепрыпасы. Гукі выбухаў былі чутныя нават у Ільічоўскім раёне Марыупаля. Неба над будынкам гарсавета зноў было ў дыме.
СМІ таксама паведамляюць, што, па непацверджанай інфармацыі, БМП нібыта падпалілі самі баевікі і кідалі у яго кактэйлі Молатава.
Пажарныя, якія прыехалі на месца падзеі, патушылі баявую машыну.