На адкрыцці чэмпіяната свету па хакеі Аляксандр Лукашэнка сядзеў поруч з Дар'яй Шманай, што аднавіла жывое абмеркаванне ў інтэрнэце: хто гэтая дзяўчына і які яе статус?
Нагадаем, некалькі тыдняў таму Дар'я сядзела на трыбуне парламента падчас штогадовага звароту Аляксандра Лукашэнкі да народа.
У гутарцы з карэспандэнтам «Еўрарадыё» дзяўчына распавядала, што сапраўды «працуе там», але не ўдакладніла, дзе і кім.
На скрыншоце з навінаў на СТБ відаць, што Дар'я Шманай займалася пратакольным суправаджэннем на мерапрыемствах з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
* * *
Дар'я Шманай — пераможца конкурсу «Каралева Вясна — 2013». Сёлета яна годзе заканчвае ўлікова-эканамічны факультэт БДЭУ.
0
0
0
0
0
0