Важная падзея здарылася сёння ў футбольным жыцці краіны. Раман Васілюк забіў 200-ы мяч у чэмпіянатах краіны, а брэсцкае «Дынама» дзякуючы яму перамагло мінскае — 2:1.

Васілюк праводзіў сёння свой 500-ы матч.

Раман пачынаў у брэсцкім «Дынама», пагуляў за «Славію» Мазыр, мінскае «Дынама», «Гомель», вяртаўся ў Брэст, гуляў у Ізраілі, БАТЭ, «Мінску», і вось ён зноў у Брэсце.

Двухсоты гол Васілюка — гэта абсалютны і вечны рэкорд чэмпіянатаў краіны. У Валерыя Стрыпейкіса, які завяршыў кар'еру, — 174 мячы. У Генадзя Блізнюка («Гомель») — 110 мячоў, у Віталя Радзівонава (БАТЭ) — 106. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0